Мерапрыемства прымеркавана да 136-годдзя з дня нараджэння славутага класіка, імя якога носіць універсітэт.
Акцыю распачала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, якая падкрэсліла знакавасць гэтай падзеі для ўніверсітэта.
– Шмат цудоўных твораў ёсць у Янкі Купалы, але з улікам таго, што гэты год – Год малой радзімы, хачу прачытаць твор, у які, напэўна, паэт уклаў усю сваю душу і сэрца, –зазначыла Ірына Кітурка і прачытала верш Янкі Купалы “Мая малітва”.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі першы прарэктар Алег Раманаў і прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, а таксама супрацоўнікі ўніверсітэта. Кожны з іх прачытаў любімы твор славутага класіка.
Гродзенцы, што далучыліся да акцыі і прачыталі твор Янкі Купалы, атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.









