Самый нужный товар спешит доставить в магазины Ушачского райпо Виталий Кашицкий

Источник материала:  
07.07.2018 — Разное

Які тавар самы запатрабаваны ў любым магазіне? Канечне, хлеб! Менавіта з ім штодня спяшаецца ў гандлёвыя кропкі вадзіцель райспажыўтаварыства Віталь Мікалаевіч Кашыцкі.

Яго рабочы дзень пачынаецца ў 6 гадзін раніцы, калі іншыя працаўнікі толькі прачынаюцца. У гэты час Віталь ужо на хлебазаводзе, загружае фургон свежай партыяй хлеба, батонаў, а ранні пад’ём дыктуе працяглы маршрут: “Вікторыя”, “На Віцебскай”, “Родны кут”, “Гарачы хлеб”, “Усходні” – далёка не ўвесь спіс кропак, куды адпраўляецца В.Кашыцкі. У зоне яго абслугоўвання ўсе магазіны гарпасёлка і прылягаючых вёсак, а таксама тры крамы ў Полацкім раёне.Самый нужный товар спешит доставить в магазины Ушачского райпо Виталий Кашицкий

– Сёння ўжо крыху адхіляюся ад графіка, спазняюся, – кажа мужчына, адкрываючы фургон, з якога пахне духмяным хлебам. – Не люблю спяшацца: цішэй едзеш – далей будзеш. Але і прымушаць сябе чакаць не ўваходзіць у мае прынцыпы. Калі ў райцэнтры хлеб на паліцах з’явіцца ўжо ў пачатку дня, яшчэ цёплым, і ўшачанам не давядзецца набываць учарашні, то ў самым аддаленым магазіне Полаччыны пакупнікі чакаюць бліжэй да абеду.

Менавіта за неабыякавасць да справы і вылучаюць В.Кашыцкага ў лік лепшых працаўнікоў. Карэнны ўшачанін стараўся ўсё рабіць як след і на папярэднім рабочым месцы, якім не адзін год быў “Ушацкі райаграсэрвіс”, і за пяць гадоў работы ў райспажыўтаварыстве ніколі не падвёў. Аб тым, што стаў членам гэтага вялікага калектыву, Віталь Мікалаевіч не шкадуе. Прыйшлося, канечне, прывыкаць да крыху новай дзейнасці, але асвоіўся даволі хутка, бо з тэхнікай заўсёды быў на “ты” і перакананы, што гэта ўласціва кожнаму прадстаўніку моцнай паловы чалавецтва. Спачатку вазіў не толькі хлеб, а і іншыя тавары. А год таму яму даверылі новую ГАЗэль, а таму ніякіх паломак у дарозе і збояў у дастаўцы не здараецца. Калегі ўпэўнены, што ў такіх клапатлівых руках машына спраўна будзе “бегаць” яшчэ не адзін год. А яшчэ характарызуюць Віталя Мікалаевіча як вельмі шчырага і адкрытага чалавека, гатовага прыйсці на дапамогу.

Яго аўтамабіль умяшчае каля 100 латкоў хлеба. Такі аб’ём запатрабаваны якраз пры дастаўцы тавару нумар адзін па гандлёвых кропках гарпасёлка. Каб не заблытацца, вадзіцель – ён жа грузчык  (за рабочы дзень прыходзіцца загрузіць і выгрузіць паўтары-дзве тоны) і экспедытар, возіць з сабой сшытак, у якім распісаны заказ кожнай гандлёвай кропкі.

З рэйса Віталь Мікалаевіч вяртаецца пасля абеду. Спяшаецца дадому, каб прысвяціць час сям’і, зрабіць мноства спраў на ўласнай сядзібе.

Вольга КАМАРКОВА.

←Смотрите, как в Сморгони грязно и смешно сыграли в болотный футбол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика