Вышыванка нованароджанаму асіпаўчаніну
06.07.2018
—
Разное
У рэспубліканскі дзень вышыванкі, накіраваны на папулярызацыю нацыянальных традыцый і культуры, адбылася і акцыя “Падары вышыванку нованароджанаму”. Першы сакратар асіповіцкай суполкі БРСМ Алена Надзеявец наведала 2 ліпеня мясцовы раддом, і прыгожую мініяцюрную кашулю з вышытым беларускім арнаментам разам з матуляй Таццянай Скапец атрымаў маленькі Дзмітрый. Упрыгожыла чырвоным узорам дзіцячае адзенне мясцовая рукадзельніца Вольга Варанец.