У Мінску за адну ноч у адным раёне згарэлі тры аўтамабілі (фота)

Источник материала:  
04.07.2018 13:41 — Разное
У Мінску за адну ноч у адным раёне згарэлі тры аўтамабілі (фота)
Фота: http://minsk.mchs.gov.by

У Мінску за адну ноч у адным раёне (Маскоўскім) згарэлі тры аўтамабілі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў ноч з 2 на 3 ліпеня. Усё пачалося на Слабадской вуліцы, дзе яшчэ да 2-й гадзіны ночы гарэў "Opel Astra". Праз гадзіну на вуліцы Ясеніна загарэўся "Opel Ascona". Яшчэ праз гадзіну на той жа вуліцы, але каля іншага дома гарэў аўтамабіль "Proton Persona".

Мяркуецца, што адбыўся падпал. Ва ўсіх выпадках узгаранне пачыналася ў салоне аўтамабіля. Усе тры легкавікі атрымалі ідэнтычныя пашкоджанні.

←Дочь Березовского: Мне кажется, папу убили

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика