Роля адукацыі ў развіцці сяла

Источник материала:  
04.07.2018 — Разное

19 чэрвеня дэпутаты абласнога Савета абмяркоўвалі пытанні развіцця сістэмы адукацыі на Петрыкаўшчыне.

Выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі развіцця сацыяльнай сферы  было прысвечана рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па стварэнні ўмоў для развіцця сістэмы адукацыі ў сельскай мясцовасці. Для прадстаўнікоў улады былі агучаны вынікі бягучага года, прадэманстраваны планы развіцця сацыяльнай сферы.

Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Сенька, на Петрыкаўшчыне ў 46 установах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 4521 дзіця. Установы адукацыі актыўна супрацоўнічаюць з прадпрыемствамі сельскай і лясной гаспадаркі, наладжаны шэфскія сувязі з многімі арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна. Мясцовыя Саветы дэпутатаў садзейнічаюць далучэнню дзяцей і іх бацькоў у грамадскае жыццё населеных пунктаў, запрашаюць на сельскія сходы і святочныя мерапрыемствы.

Члены камісіі разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірынай Кралевіч і старшынёй Петрыкаўскага райсавета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам наведалі раённую гімназію.

Наступны аб’ект наведвання – Бабуніцкая сярэдняя школа. Дырэктар яе Уладзімір Герасіменка правёў невялікую экскурсію па памяшканнях установы. Навучэнцы прадэманстравалі свае музычныя, танцавальныя і спартыўныя здольнасці. Дарэчы, адна з паспяховых выпускніц школы – прызёр Алімпійскіх гульняў Марына Літвінчук.

Майстар-класс по турызме правёў педагог дадатковай адукацыі Анатоль Адаміч. Наведвальнікі гуртка  – навучэнцы з Капаткевічаў – неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Аграгарадок Ляскавічы – адна з візітовак Петрыкаўшчыны.  Знакаміты сваімі краявідамі, ён не спыняецца ў развіцці. Напрыклад, ствараюцца новыя формы вырошчвання бульбы – у мяшках.  Пра гэта расказала загадчыца дзіцячага садка Галіна Каса. Калектыў установы забяспечвае рознабаковае развіццё дзяцей, у тым ліку закладвае пачуццё павагі да прыроды Палесся.

У аграгарадку дэпутаты таксама наведалі храм Святога Архангела Міхаіла.

Ляскавіцкі цэнтр культуры і вольнага часу вабіў вырабамі з дрэва, швейнай прадукцыяй, карцінамі мясцовых мастакоў.

На плянарным пасяджэнні намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Жанна Ждановіч адзначыла, што сістэма адукацыі раёна накіравана на  станаўленне грамадзяніна,  патрыёта, прафесіянала-працаўніка, адказнага сем’яніна.

Старшыня Пастаяннай камісіі, член Савета Рэспублікі Алег Ядранцаў рэкамендаваў садзейнічаць прыцягненню пазабюджэтных крыніц фінансавання, разнастаіць формы навучання, павысіць прэстыж педагагічных прафесій сярод абітурыентаў.

Т.  СЯРГЕЕВА.

Фота аўтара і А. ГУСЕВА.

 

Пасля сказанага. Кіраўніцтва адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выказала падзяку за дапамогу ў правядзенні семінара генеральнаму дырэктару Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Сцяпану Бамбізу, протаіерэю, дабрачыннаму Петрыкаўскай акругі Васілю Немешу і настаяцелю Храма Святога Архангела Міхаіла айцу Алексію.

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

Роля адукацыі ў развіцці сяла

←США больше не хотят быть "свиньей-копилкой"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика