Па месцах мінулых баёў

Источник материала:  
04.07.2018 — Разное

Для раённага Савета ветэранаў, цэнтральнай раённай бібліятэкі стала ўжо традыцыяй у дзень 22 чэрвеня наведваць памятныя мясціны на Чэрвеньшчыне, дзе быў разгорнуты партызанскі рух, ішлі баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і дзе цяпер знаходзяцца пахаванні загінуўшых воінаў, партызан і мірных грамадзян.

Па месцах мінулых баёў
На гэты раз вандроўка была арганізавана ў Раваніцкі сельсавет па месцах баявых дзеянняў партызанскай брыгады “Разгром” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У ёй, нягледзячы на шаноўны ўзрост, пагадзіліся прыняць удзел ветэраны вайны Мікалай Фёдаравіч Козыраў і Акім Цітавіч Якаўлеў, а таксама ветэраны працы і вучні СШ №2 імя А.К.Флегантава.

Па месцах мінулых баёўПа дарозе Любоў Джафарава распавяла пра карныя аперацыі фашыстаў “Франц” і “Фрыда” супраць партызанскіх брыгад “За Радзіму” імя А.К.Флегантава, “Разгром”, “За Савецкую Беларусь”, імя Шчорса, якія дзейнічалі на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна.

Першы прыпынак зрабілі ля “Помніка землякам”, які ўстаноўлены ў цэнтры вёскі Натальеўск. Далей накіраваліся да помніка ў вёску Красны Дар. У Дубаўруччы ўдзельнікаў вандроўкі сустракалі дырэктар Раваніцкага Дома культуры Рыгор Ладуцька і мастацкі кіраўнік Тамара Ладуцька, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Раванічы” Тамара Цітавец, ветэраны працы Надзея Сасункевіч і Мікалай Спарыш. Да помніка воінам, партызанам і мірнаму насельніцтву прыйшла і Ларыса Мікітаўна Васько — жывая сведка жудасных падзей 17 лістапада 1942 года, калі фашысты расстралялі і зажыва спалілі 240 жыхароў вёскі. Даша Ладуцька паднесла ветэранам хлеб-соль.

Далей усе разам накіраваліся ў вёску Раванічы. Тут у цэнтры ў гонар 205 загінуўшых землякоў у 1967 годзе ўстаноўлены помнік – абеліск і сцяна з іх імёнамі. Наведалі таксама ля школы помнік у гонар партызанскай брыгады імя Шчорса і брацкае пахаванне савецкіх воінаў і партызан на могілках. Там пахаваны 58 чалавек, якія загінулі ў 1941-1944 гадах у баях з захопнікамі. Як паведаміла Тамара Цітавец, тут пахавана сувязная партызанскага атрада Соф’я Антонаўна Веракса, якую фашысты доўга катавалі, але ніякіх звестак пра партызан ад яе не даведаліся… На ўскрайку могілак і зараз стаіць дом, дзе жыла маці народнай гераіні, і пакуль яна жыла, увесь час глядзела праз вакно на могілкі…

У гэтай жа брацкай магіле ляжыць невядомы салдат, імя якога пакуль не ўстаноўлена. Яго цела ў лесе знайшла адна жанчына, спачатку яго там і пахавалі, а ў 1975 годзе перанеслі ў брацкую магілу. Па месцах мінулых баёў

У вёсцы Раваніцкая Слабада наведалі брацкае пахаванне на вясковых могілках і помнік у гонар падпольнага міжраённага райкама КП(б) Мінскай зоны і партызанскай брыгады “Разгром”. Любоў Джафарава распавяла аб дзейнасці міжраённага падпольнага камітэта, Чэрвеньскіх падпольных райкамаў КП(б) і ЛКСМБ, штаба партызанскай брыгады “Разгром”. Ля кожнага помніка ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі.
У Раванічах для ветэранаў работнікі Дома культуры падрыхтавалі канцэрт, у якім прагучалі песні ваенных гадоў. Выканалі іх Максім Даброцька і Даша Ладуцька. А ў сталовай ААТ “Раванічы” ветэранаў частавалі смачнымі пірагамі і гарбатай.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

←Бывший министр обороны Армении заочно арестован

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика