923 подпісы за наданне Дню Волі статуса дзяржаўнага свята

Источник материала:  
03.07.2018 12:52 — Разное

3 ліпеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) накіравалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта подпісы з заклікам зрабіць Дзень Волі (25 сакавіка) дзяржаўным святам.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56906.php

923 подпісы за наданне Дню Волі статуса дзяржаўнага свята

Подпісы былі сабраныя за адзін дзень пад час канцэртаў 25 сакавіка ў Брэсце і Мінску.

Каментуе ініцыятыву старшыня БСДП Ігар Барысаў:

- Мы вырашылі нагадаць уладзе, што сапраўдным днём Незалежнасці ў краіне з’яўляецца 25 сакавіка. Менавіта тады была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і дзякуючы гэтаму дню ёсць не толькі цяперашняя Беларусь, аднак і цяперашняя ўлада. Гэта факт, які ўжо прызнае не толькі дэмакратычнай і навуковая супольнасць, аднак і цяперашняя ўлада.

Лідэр сацыял-дэмакратаў лічыць, што цяперашняя дзяржаўная ідэалогія ўпёрлася ў сваю столь і перастала развівацца. Прызнанне Дня Волі дзяржаўным святам істотна пашырыць ідэалагічныя далягляды і перастане дзяліць беларускае грамадства.

- Святкаванне 100-годдзя БНР у Беларусі задала новы фармат правядзення свята. Менавіта свята, а не пратэсту і гэта выгадна не толькі нацыянальна арыентаваным грамадзянам, аднак і самой уладзе. Таму прызнанне гэтай даты на дзяржаўным узроўне можа стаць лагічным завяршэннем святкавання 100-годдзя БНР, - кажа Ігар Барысаў.

Старшыня БСДП нагадвае, што першы ўрад БНР быў сацыял-дэмакратычным, а шмат хто з дзеячоў тагачаснай Грамады стаялі ля вытокаў стварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, альтэрнатыўнага праекта па стварэнні сучаснай Беларусі, якая атрымалася толькі з другой спробы. Усё гэта частка нашай гісторыі, якая паказвае пераемнасць і якую варта шанаваць.

←«3 июля – знаменательная дата в истории Беларуси» Владимир Путин поздравил Александра Лукашенко с Днем Независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика