Пачэснае месца для вышыванкі
02.07.2018
—
Разное
Сёння ў Свіслацкім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень вышыванкі.
Супрацоўнікі Свіслацкай раённай бібліятэкі арганізавалі выставу "Беларуская вышыванка", дзе пазнаёмілі гасцей з рэгіянальнымі асаблівасцямі вышыванкі, гісторыяй беларускага касцюма і традыцыйнымі вышыванымі мужчынскімі і жаночымі кашулямі.
Цікава прайшоў майстар-клас па вырабе элементаў беларускай вышыванкі. Удзельнікі канцэртнай праграмы "Беларусь - мая Радзіма" падарылі слухачам шмат прыгожых і добрых песень.
Сняжана ЖУРНЕВІЧ.
Фота аўтара.