Свята вышыванкі прайшло сёння ў Іўі

Источник материала:  
02.07.2018 — Разное

2 ліпеня на стадыёне па вуліцы Піянерская прайшло цікавае і непаўторнае свята народнай творчасці “Вышыванка – пасланне праз стагоддзі”.

Мерапрыемства пачалося з тэатралізаванай прэзентацыі беларускіх святаў, дэфіле ў вышываных касцюмах. Акрамя таго ўсе жадаючыя змаглі далучыцца да акцыі “Пад сцягам у вышыванках”, дзе кожныму павязвалі на руку ленту з нацыянальным узорам вышыўкі.

Свята вышыванкі прайшло сёння ў Іўі

Парадавала гасцей канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці. Гледачы спявалі разам з удзельнікамі беларускія народныя песні, малявалі ўзоры і рабілі фотаздымкі з вышыванкай. Для дзяцей была арганізвана гульнёвая праграма.

Побач з пляцоўкай размясціліся майстры народнай творчасці са сваімі майстра-класамі: умельцы ахвотна вучылі дзяцей і дарослых вышываць крыжыкам.

←С «Катюшей», футболом и фейерверком! Как Сенно будет отмечать главный праздник страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика