Майстар-клас па пляценню з саломы арганізаваны ў рамках Дня вышыванкі ў Канвелішках (Фота, Відэа)
На працягу дзесяцігоддзяў саломапляценне і аплікацыя з саломкі з’яўляюцца візітоўкай нашай краіны, сімвалам беларускай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Вырабы з саломкі не маюць аналагаў у Еўропе. Гэта цікавы феномен сучаснага прыкладнога мастацтва і гонар беларусаў. Імклівае і бурнае развіццё набылі гэтыя віды рамёстваў у другой палове ХХ стагоддзя. І сёння развіццё майстэрства саломапляцення не спыняецца, яно заваёўвае новых прыхільнікаў.
Майстар-клас, арганізаваны ў рамках Дня вышыванкі ў Канвелішках, знаёміў юнакоў і дзяўчат з асаблівасцямі работы з саломкай. Супрацоўнікі мясцовых Цэнтра культуры і бібліятэкі стараюцца сумесна рыхтавацца да свят — так мерапрыемствы атрымоўваюцца насычанымі, цікавымі і, безумоўна, карыснымі. У данным выпадку моладзь з аграгарадка з задавальненнем пераймала традыцыйнае беларускае рамяство.
Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.
Галіна ШЛЕМПА.
Фота аўтара.