Жители Миорского района! С Днем Независимости Республики Беларусь!

Источник материала:  
30.06.2018 — Разное
>

Жители Миорского района! С Днем Независимости Республики Беларусь! Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Трэцяга ліпеня — гэта сімвал нацыянальнай памяці, доблесці і славы. У ім злучыліся ў адзінае цэлае вялікія і на самай справе святыя паняцці — Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. 

Вышэйшы маральны дух беларускага народа стаў залогам Вялікай Перамогі. Дзякуючы гераізму нашых бацькоў і дзядоў, якія вынеслі на сваіх плячах цяжар ваеннага ліхалецця і цяжкасці пасляваеннага адраджэння, мы сустракаем гэты дзень мірным світаннем і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні.


З кожным днём наш родны Міёрскі край развіваецца. Усё лепшае, што ёсць у раёне, — вынік карпатлівай і штодзённай працы кожнага з вас, дарагія працаўнікі.


Няхай гэта светлае свята напаўняе сэрцы радасцю, жаданнем жыць і працаваць на дабрабыт малой радзімы і Рэспублікі Беларусь!
Няхай гэты святочны дзень прынясе ў кожны дом спакой, мір і дабрыню!
Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту!


Са святам!


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы ваенны камісарыят.
Раённы савет ветэранаў.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

←Кроме Северинца, задержаны Ольга Николайчик, Борис Аникеев, Денис Урбанович

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика