Пераганцы — куточак малой радзімы

Источник материала:  
30.06.2018 — Разное

Пераганцы — куточак малой радзімы

У гэтыя прадсвяточныя дні па ўсёй краіне святкуюць Дзень Незалежнасці. Ад вялікіх гарадоў да малых вёсачак пануе радасны настрой, гучаць песні і вершы пра прыгажосць роднай старонкі, пра руплівых і працавітых людзей, якія спакон вякоў жывуць на нашай зямлі. У аграгарадку Пераганцы сёння ўжо зрання гучаць родныя напевы. А перад установай культуры разгарнуўся музей пад адкрытым небам з прыгожай назвай “Куточак малой радзімы”.


Пераганцы — куточак малой радзімы

Жыхары Пераганцаў сем’ямі прыходзяць сюды. І калі для старэшага пакалення гэта выстава вызывая ўспаміны, то для дзяцей і моладзі, выстаўленныя тут прадметы побыту і прылады працы прабабуль і прадзядуль, у навінку. Супрацоўнікі Пераганцаўскага цэнтра культуры і вольнага часу расказалі юным жыхарам пра гісторыю гэтых рэчаў, і нават прадэманстравалі іх у дзеянні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вяліках ахвотай трымалі у руках цяжкі прас, сядзелі на старой лаве, круцілі кола калаўрота, заглядвалі ў вялізную бочку, сплетенную рукамі бабуль.


Пераганцы — куточак малой радзімы

Аздобілі выставу і работы мясцовай жыхаркі Леакадзіі Іосіфаўны Свідзінскай. На яе вышываных карцінах здавалася ажывалі разнастайныя прыгожыя кветкі, якія вабілі ў казачныя прыгоды.

Стварылі святочны настрой і песні, якія гучалі на пляцоўцы увесь час.


Пераганцы — куточак малой радзімы

Пераганцы — куточак малой радзімы

Пераганцы — куточак малой радзімы


Пераганцы — куточак малой радзімы

←Северинца задержали возле дома и судят за акции в Куропатах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика