У Пінску 6-гадовы хлопчык выпаў з акна з маскітнай сеткай

Источник материала:  
30.06.2018 12:36 — Разное
У Пінску 6-гадовы хлопчык выпаў з акна з маскітнай сеткай
Фота з адкрытых крыніцаў

У Пінску 6-гадовы хлопчык выпаў з акна з маскітнай сеткай. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка, здарэнне адбылося ўдзень 29 чэрвеня.

Бацька ўзяў сына да сябе на працу ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. З 10.00 да 16.00 дзіця было разам з татам, а потым вырашыла зазірнуць у спартзалу на другім паверсе. Каля 16.30 ён выпаў з акна — бацька даведаўся пра гэта ад калегаў.

Адзін з наведнікаў комплексу, які стаў выпадковым відавочцам здарэння, сказаў следчым, што хлопчык сядзеў на падаконні адчыненага акна, на якім была ўсталяваная маскітная сетка.

Дзіця ў рэанімацыі, вядзецца праверка.

←В Минске колонна военной техники не пропускала скорую

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика