На святы міліцыя ўзмацняе меры бяспекі

Источник материала:  
30.06.2018 — Разное

Аддзел унутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама паведамляе, што ў сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, меры бяспекі будуць узмоцненыя.

На святы міліцыя ўзмацняе меры бяспекіТак, уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца пасля праверкі іх ручной паклажы і асабістага дагляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На свяце будзе забаронена знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Забараняецца праносіць прадметы, прыстасаваныя для прычынення цялесных пашкоджанняў, шкляную, металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку. Грувасткую ручную паклажу пакіньце дома.
Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напоі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за 1 літр.
Прапускныя пункты будуць арганізаваныя на падыходах да месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў. Гэта сусветная практыка. Галоўная задача — забяспечыць бяспеку людзей, правесці мерапрыемствы ў нармальнай, спакойнай абстаноўцы. Каб ажыццявіць увесь комплекс мер бяспекі, сіл і сродкаў у праваахоўных органаў дастаткова. Але неабходны падтрымка і разуменне саміх грамадзян.
Акрамя таго, каб кожны жадаючы своечасова трапіў да пачатку мерапрыемства, якое яго цікавіць, настойліва раім прыйсці загадзя — такім чынам удасца пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах.
Распіванне спіртных напояў, дробнае хуліганства, назойлівае чаплянне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забароненыя і будуць спыняцца. Парушальнікаў прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.
Грамадзянам, якія знайшлі падазроныя прадметы, сталі сведкамі ці ахвярамі правапарушэння, рэкамендуецца неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102 або звярнуцца да бліжэйшага супрацоўніка міліцыі.

Віктар КІРЫЕНКА, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС падпалкоўнік міліцыі

←Лукашенко очень доверяет КГБ и считает его «чистилищем»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика