У Смаргонскім дзяржаўным політэхнічным ліцэі прайшоў выпускны вечар
29.06.2018
—
Разное
Ён ладзіўся ў актавай зале гэтай навучальнай установы. Тут сабралася вельмі многа людзей: выпускнікі, іх бацькі, выкладчыкі спецыяльных прадметаў і майстры вытворчага навучання.
На сцэне былі ўручаны граматы выпускнікам, якія вызначыліся ў вучобе, грамадскіх справах, спорце. Словы ўдзячнасці педагагічнаму калектыву выказалі бацькі юнакоў і дзяўчат, якіх наперадзе чакае самастойнае дарослае жыццё. У гэты дзень было многа музыкі, гучалі песні, дэманстравалася адзенне-трансформер. Некаторыя юнакі і дзяўчаты нават крыху патанцавалі ў шырокім праходзе паміж крэсламі. А закончылася мерапрыемства апошнім званком для выпускнікоў ліцэя.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.