Александр Лукашенко вручил высшую государственную награду председателю СПК «Свитязянка-2003» Владимиру Головачу

Источник материала:  
29.06.2018 — Разное

Александр Лукашенко вручил высшую государственную награду председателю СПК «Свитязянка-2003» Владимиру Головачу

Адным з бясспрэчных лідараў аграпрамысловага комплексу Карэліччыны, які праславіў наш раён не толькі на абласным, але і рэспубліканскім узроўнях, з’яўляецца СВК “Свіцязянка-2003” – сімвал працаздольнасці, мэтанакіраванасці і аграрнага поспеху карэліцкай зямлі.
Чарговым пацверджаннем гэтаму стала найвышэйшая рэспубліканская ўзнагарода – “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”, якая была ўручана старшыні СВК “Свіцязянка-2003” Уладзіміру Арсенцьевічу Галавачу 27 чэрвеня бягучага года ў Палацы Незалежнасці ў Мінску.

Александр Лукашенко вручил высшую государственную награду председателю СПК «Свитязянка-2003» Владимиру Головачу
– Цырымонія ўзнагароджвання застанецца ў памяці як хвалюючая падзея. Безумоўна, вельмі прыемна, што поспехі нашага прадпрыемства адзначаны на самым высокім узроўні, – адзначыў Уладзімір Галавач. – Менавіта ў такія моманты адчуваеш гонар за кожнага працаўніка, які штодзённа сумленна выконвае свае абавязкі.
Уладзімір Галавач атрыманую ўзнагароду ўспрымае як агульны поспех усёй каманды прафесіяналаў, усяго зладжанага калектыву СВК “Свіцязянка-2003”. Але, што не кажы, першачарговая заслуга належыць кіраўніку гаспадаркі, які змог знайсці, аб’яднаць вакол сябе тых самых адказных працаўнікоў, зацікавіць іх і заручыцца абсалютнымі даверам і падтрымкай.
Прафесійныя кадры – тое, у чым зацікаўлены Уладзімір Галавач. Утрымаць маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы можа і цяжка, але ў старшыні гаспадаркі гэта атрымоўваецца. Робіцца ўсё неабходнае: матэрыяльная падтрымка ў памеры 5 тарыфных ставак у месяц, калі моладзь застаецца ў гаспадарцы пасля адпрацоўкі; забеспячэнне жыллёвай плошчай: інтэрнат альбо асабісты дом для сем’яў працаўнікоў. У мінулым годзе ў трох жылых дамах справілі наваселле маладыя сем’і. Такую ж колькасць жыллёвай плошчы плануецца пабудаваць і ў бягучым годзе. Да таго ж, “Свіцязянка” купляе дамы ў цэнтры агр. Райца, дзе пасля рамонту ствараюцца ўсе ўмовы для камфортнага пражывання. Такім чынам, калі ў свіцязянцаў і ўзнікае жыллёвае пытанне, то вырашаецца яно дастаткова хутка.
Адна з галоўных тэм, якая сёння хвалюе ўсіх без выключэння аграрыяў, – умовы надвор’я.
– Сапраўды, мы не пад дахам жывём. У сельскай гаспадарцы многае залежыць ад колькасці ападкаў і сонечнага цяпла, – з веданнем справы адзначае Уладзімір Галавач. – Прагнозы на ўраджай бягучага года рабіць пакуль што рана, але мы выканалі ўсё, што ад нас залежыла: зрабілі поўную закладку ўгнаенняў, пасеялі культуры ў неабходныя тэрміны. Па выніках першага ўкосу атрымалі 8 кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Плануем павялічыць гэтую лічбу падчас другога ўкосу да 13 адзінак. Корму для пдойнага статку, якое на сённяшні дзень складае 1711 галоў, нарыхтуем у дастатковай колькасці.
Адным з моцных бакоў СВК “Свіцязянка-2003” з’яўляецца вытворчасць малака: за 5 месяцаў бягучага года надоена 6431 тона, што на 261 адзінку больш паказчыка 2017 года. Ад адной каровы атрымана 3772 кг малака, дзе таксама назіраецца рост на 142 кг да адпаведнага перыяду мінулага года. Паказчыкі лепшыя ў раёне, да таго ж адны з перадавых на абласным і рэспубліканскім ўзроўнях.
Ініцыятыва і мэтанакіраванасць Уладзіміра Галавача спрыяюць далейшаму развіццю гаспадаркі. Будаўніцтва двух кароўнікаў і даільнага блока – самы яскравы прыклад імкнення наперад. Адсутнасць крэдытавання не спалохала кіраўніка “Свіцязянкі”. Будавалі сваімі сіламі. Месяц таму гаспадарка атрымала доўгачаканыя грошы, што дазволіла вярнуць прадпрыемству 1188 тысяч рублёў з затрачаных 2555 тысяч, якія пайшлі на будаўніцтва і закупку абсталявання для даільнага блока.
– Да канца жніўня плануем скончыць усе будаўнічыя і аддзелачныя работы. У першай дэкадзе верасня ферма пачне функцыянаваць, – падзяліўся планамі кіраўнік гаспадаркі.
На новай МТФ “Райца-1” не абыдзецца без сучасных ноу-хау: на даху малочнага блока ўсталяваны сонечныя калектары для гарачага водазабеспячэння, запланавана набыць 2 аўтаматычныя падсоўвальнікі кармоў, якія яшчэ не выкарыстоўваюцца ні на адной ферме раёна.
Выбраўшы аднойчы аграрны шлях, Уладзімір Галавач не памыліўся. Яскравым доказам гэтага з’яўляюцца ўпэўненыя крокі “Свіцязянкі” наперад.
Аксана ЯНУШ.
Фота аўтара.

←Математики уточнили максимальную продолжительность человеческой жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика