У сераду Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў па даручэнні Прэзідэнта краіны ўручыў у Палацы Рэспублікі дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў. Сярод узнагароджаных — Алена Межань з СВК “Агракамбінат Сноў”, якая 30 гадоў адпрацавала аператарам свінагадоўчага комплексу гаспадаркі, а сёлета пайшла на заслужаны адпачынак, і загадчык ад-дзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ДУ “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва” Аляксандр Майсеня, які 12 гадоў працаваў намеснікам старшыні райвыканкама, курыраваў сацыяльную сферу, а раней на працягу значнага часу — у сферы педагагічнай дзейнасці, мае нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нашы землякі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Так адзначаны іх высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, высокія дасягненні ў выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
“НН”.