Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Источник материала:  
29.06.2018 — Разное

28 чэрвеня — асаблівая дата ў летапісе раёна: Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І на традыцыйныя ўрачыстыя мітынгі ў знакавых месцах ваеннага часу Асіповіччыны сабралася, як і штогод, шмат людзей.

Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Вёска Брыцалавічы. У сорак трэцім тут адбылася страшная трагедыя: акупанты расстралялі і спалілі жывымі 667 землякоў.


Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

— Ужо больш за 70 гадоў сонца над роднай краінай усходзіць на мірным небе, не чутна выбухаў, не гінуць ад рук ворага дарослыя і дзеці, не гараць гарады і вёскі, — адзначыў старшыня райвыканкама Павел Налівайка. — Але час не здольны сцерці з памяці беларускага народа тыя жахі, якія перанеслі людзі. Вялікая Айчынная стала найцяжэйшым выпрабаваннем, вайна ўвайшла ў кожны наш дом, стала агульным горам і агульным подзвігам. Зямляк Фёдар Крыловіч здзейсніў адну з буйнейшых чыгуначных дыверсій, вечнай баявой славай пакрылі сябе Сцяпан Сумчанка, Барыс Дзмітрыеў, Рыма Кунько, Анатоль Хамякоў, Пётр Ксенафонтаў і многія другія. Ніколі не змеркне слава герояў-чырвонаармейцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду роднай зямлі.

Час няўмольны, і ўсё меней застаецца тых, хто выстаяў і перамог у свяшчэннай вайне. Шчырыя словы ўдзячнасці вам, паважаныя ветэраны, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Наш святы абавязак — зрабіць усё, каб памяць аб вайне жыла вечна і дапамагала выхоўваць будучыя пакаленні ў духу беззапаветнай любові да Айчыны.


Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Ва ўнісон прагучалі і словы кіраўнікоў райарганізацый грамадскага аб’яднання ветэранаў і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Міхаіла Слесарэнкі і Алены Надзеявец.

Да абеліска ўскладаюцца вянкі і кветкі, аб’яўляецца хвіліна маўчання, гучаць Дзяржаўны гімн краіны, урачыстыя залпы…

Святочна прыбранае ўрочышча Рассоха. Менавіта тут быў створаны баявы штаб Асіповіцкага партызанскага аб’яднання, дзейнічалі падпольныя райкамы партыі і камсамола, рэдакцыя раённай газеты “За Советскую Родину”, абсталяваны аэрадром.


Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Ва ўрачыстым мітынгу, які адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, прынялі ўдзел не толькі жыхары горада і акаляючых вёсак, школьнікі і вайскоўцы, але і госці — ветэраны КДБ, прадстаўнікі клічаўскай раённай газеты “Сцяг Саветаў”, кадэты Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Да ўрачыста-хвалюючага мерапрыемства яны наведалі ў райцэнтры музей, дзе даведаліся шмат фактаў пра гісторыю Асіповіччыны.


Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Словы ўдзячнасці тым, хто вызваляў раён ад фашысцкай навалы, дзень за днём набліжаючы перамогу, выказалі ветэран органаў дзяржбяспекі пісьменнік Анатоль Сташкевіч, камандзір 465 ракетнай брыгады палкоўнік Дзмітрый Савіцкі, галоўны рэдактар “раёнкі”-суседкі Ала Суднік, настаяцель Петра-Паўлаўскага храма іерэй Мікалай Лазоўскі.


Дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Да мемарыяла ўскладаюцца вянкі і кветкі. Метраном адлічвае хвіліну маўчання…

Жыццё заходзіць на новы віток, аднак памяць застаецца вечнай. Пра напоеную крывёй зямлю, пра гора, слёзы і вёскі, дзе крык пеўня на золку змяніла густая змрочная цішыня…

←Международный олимпийский комитет заинтересовался киберспортом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика