Эканоміка раёна: сучасны стан і перспектывы
Па стане на 1 студзеня 2018 года ў раёне пражывае 14778 чалавек, з іх 6248 — гарадское насельніцтва, 8530 — жыхары сельскай мясцовасці. Плошча раёна — звыш 1 тысячы квадратных кіламетраў. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі складаюць 60 тысяч гектараў.
У раёне паспяхова рэалізуюцца праекты з замежнымі інвестыцыямі. Таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Бризант Ресорсес» Чэшскай Рэспублікі рэалізаваны праект па будаўніцтве завода па перапрацоўцы торфу і вытворчасці высакародных субстратаў для сельскагаспадарчых мэтаў. Створана 26 працоўных месцаў, прыцягнута звыш 4 мільёнаў долараў ЗША замежных інвестыцый. Наладжаны выпуск экспартна арыентаванай прадукцыі да 100 тысяч тон у год.
Вытворчы патэнцыял рэгіёну прадстаўляе філіял “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” унітарнага прадпрыемства “ Полацкая універсальная база”, які працуе на мясцовай сыравіне. Асноўнымі накірункамі дзейнасці філіяла з’яўляецца вытворчасць і рэалізацыя він пладовых палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі.
Стабільна працуе дарожнае прадпрыемства ДБУ-26 “Дарожна-будаўнічага трэста — 1, г. Віцебск”.
Жыллёва-камунальныя паслугі ў раёне аказвае УКП ЖКГ, на балансе якога знаходзяцца 14 дзеючых кацельных, 8 з іх — у сельскай мясцовасці. КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання” — арганізацыя, што аказвае найбольшую ўдзельную вагу бытавых паслуг насельніцтву раёна. Прадпрыемствам аказваецца 17 відаў бытавых паслуг, з якіх 11 з’яўляюцца сацыяльна-значнымі.
На тэрыторыі раёна налічваюцца 283 суб’екты малога і сярэдняга бізнесу, з іх 73 — юрыдычныя асобы і 210 — індывідуальныя прадпрымальнікі. Ад суб’ектаў прадпрымальніцтва паступіла 233 тысячы рублёў, што складае 13,1 працэнта ў агульных паступленнях у кансалідзіруемы бюджэт.
У рэгіёне створаны ўмовы для развіцця прыватнага бізнесу.
Вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Камплект-М” з колькасцю працуючых 50 чалавекі вырабляе і пастаўляе на экспарт паддоны драўляныя ў Германію, Бельгію, Літву, Латвію, Нідэрланды.
Вялікая ўвага ў рэгіёне надаецца продажу невыкарыстоўваемых аб’ектаў.
У 2013 годзе створана новае прыватнае будаўніча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “СтройГрадЭкспо” па аказанні будаўнічых паслуг, дзе працуюць 20 чалавек. У гэтым жа годзе прадпрыемства набыло невыкарыстоўваемы будынак у населеным пункце Германавічы, а з 2014 года расшырыла сваю дзейнасць шляхам адкрыцця дрэваапрацоўчай вытворчасці.
З 2017 года ў сферы дрэваапрацоўкі працуе новае прадпрыемства — таварыства з абмежаванай адказнасцю “Древ-Инвест”, якое вырабляе і пастаўляе на экспарт паддоны драўляныя. На прадпрыемстве створаны 22 новыя працоўныя месцы.
Акрамя гэтага, вядзецца работа з латвійскім інвестарам па адкрыцці дрэваапрацоўкі ў населеным пункце Верацеі, дзе прадугледжваецца 25 новых працоўных месцаў. У хуткім часе распачнецца будаўніцтва міні-гідраэлектрастанцыі на рацэ Мнюта.
Ажыццяўляюцца перагаворы з замежным інвестарам па адкрыцці ў Шаркаўшчыне вытворчасці па вырабу вокнаў, што дазволіць стварыць каля 50 новых працоўных месцаў.
Спажыўкааперацыяй разглядаецца пытанне прыцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых будынкаў былога хлебазавода і ўнівермага.
Са студзеня 2018 года на тэрыторыі раёна таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Санта Рытэйл” пачалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта “Будаўніцтва гандлёвага аб’екта па вуліцы Энгельса у г. п. Шаркаўшчына”. Аб’ектам інвестыцыйнай дзейнасці з’яўляецца гандлёвы аб’ект агульнай плошчай каля 800 м.кв., гандлёвай — каля 400 м.кв. з універсальным асартыментам харчовых тавараў, з функцыянаваннем кандытарскага і кульнарнага цэхаў па выпуску прадукцыі ўласнай вытворчасці. Заяўлены аб’ём інвестыцый 1,2 млн. беларускіх рублёў, тэрмін рэалізацыі праекта 24 месяцы, плануецца стварэнне каля 20 новых працоўных месцаў.
Гандлёвым домам ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” з аўкцыёна набыты зямельны ўчастак на вуліцы 17 Верасня, на якім завершана будаўніцтва гандлёвага аб’екта “Мясная лаўка”. Яе адкрыццё адбылося ў чэрвені бягучага года.
ААТ “Рознічны стандарт” у бягучым годзе адчыніў магазін “Магія”, дзе створана 5 працоўных месцаў. Са снежня 2017 года сельскае насельніцтва, акрамя спажыўкааперацыі, дадаткова абслугоўваюць 2 аўтамагазіны ААТ “Евроопт”. Акрамя гэтага, у Шаркаўшчыне адкрыліся і працуюць магазін “Востраў чысціні” (8 працоўных месцаў) і “Амі мэбля” (2 працоўныя месцы).
За апошнія гады ў гаспадарках раёна ўведзены ў эксплуатацыю дзве новыя малочна-таварныя фермы з даільнымі заламі: “Пашкі” ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсервіс” і “Варонка” ААТ “Буеўшчына”; пускавыя комплексы на малочна-таварнай ферме “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка” і малочна-таварнай ферме “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Працягваецца будаўніцтва малочна-таварнай фермы “Лонскія” ААТ “Буеўшчына”.