Кожны год у нашым раёне ўрачыста, шчыра, шырока адзначаюцца самыя галоўныя дзяржаўныя святы: Дзень Перамогі — 9 Мая
і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў — 3 ліпеня.
Галоўнымі героямі гэтых святаў былі і ёсць удзельнікі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, людзі, каму мы сёння абавязаны мірным,
спакойным жыццём. На жаль, іх побач з намі застаецца ўсё меней і меней… Але мы іх памятаем.
Захапляемся іх мужнасцю і стойкасцю, іх ратнымі і працоўнымі подзвігамі.
Удзячны ім за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Сёння мы звярнуліся да архіўных здымкаў газеты, зробленых у розныя гады падчас гэтых святаў, каб яшчэ раз глянуць на светлыя,
радасныя твары паважаных людзей, у іх мудрыя вочы. Яны заўсёды з намі. У святы і будні…