І запалае купальскае вогнішча
28.06.2018
—
Разное
6 ліпеня ў 21 гадзіну на пляцоўцы ля першага пляжа ў Петрыкаве пачнецца тэатралізаванае свята “Купалле”. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Святочная праграма з гульнямі, песнямі і конкурсамі, сярод якіх прадстаўленне “Купальскія забавы”, працягнецца да 1 гадзіны ночы 7 ліпеня.
Аналагічнае мерапрыемства ў такі ж час пройдзе і ва ўрочышчы “Дамаха” ў Капаткевічах.
Аграгарадок Ляскавічы запрашае гасцей на сваё “Купалле”, якое адбудзецца на беразе мясцовага канала 7 ліпеня з 20 да 1 гадзіны.
Праграмы з нагоды свята будуць арганізаваны таксама ўстановамі культуры ў населеных пунктах Бабунічы, Курыцічы, Пціч, Лучыцы, Навасёлкі, Новыя Галоўчыцы, Муляраўка, Конкавічы, Смятанічы, Церабаў, Мышанка, Рог, Турок і Бяланавічы.
П. ВАЛОДЗІН.