Дарогамі памяці

Источник материала:  
28.06.2018 — Разное

22 чэрвеня ля помнікаў ахвярам вайны традыцыйна з’явіліся кветкі. Трагічны лейтматыў гэтай даты вядомы амаль кожнаму – 77 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Дарогамі памяці

Няшмат засталося тых людзей, хто на ўласныя вочы бачыў смерць і пакуты, што прынесла вайна. Тым большую адказнасць за захаванне памяці нясе на сабе грамадства.

Напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім парку адбыўся мітынг-рэквіем у памяць ахвяр фашызму з удзелам прадстаўнікоў улады, ветэранскіх і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Хвіліна маўчання, ускладанне кветак і вось людзі спяшаюцца да наступнага абеліска – занадта шмат слёз і болю прынесла вайна ў наш край.

Бліжэй да паўдня мітынг-рэквіем прайшоў у Хвойні. Піянерскі салют, ваенныя песні і вершы, глыбокія позіркі прысутных, маўчанне і нейкія свае, вельмі глыбокія ўспаміны, мабыць, пра расказы старэйшых сваякоў. Пэўна, з такімі пачуццямі разыходзіліся прысутныя. Маўклівым напамінам стаяць паабапал дарог і на ўзлесках помнікі ахвяр вайны, нібы нагадваючы: “Жыві, яны за цябе паміралі…”.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.


Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

←Хлебаробаў Кіраўшчыны мабілізоўвае прадстаячае жніво

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика