Міхаіл Гінзбург, Мікалай Макаранка, Сяргей Каплуноўскі — сярод тых шаркаўчан, што працавалі на карысць раёна

Источник материала:  
28.06.2018 — Разное

Міхаіл Гінзбург, Мікалай Макаранка, Сяргей Каплуноўскі — сярод тых шаркаўчан, што працавалі на карысць раёнаСёлета нашаму гарадскому пасёлку над ракой Дзісной спаўняецца 515 год. Дзясяткі пакаленняў яго жыхароў клапаціліся пра дабрабыт сваіх землякоў, працавалі на карысць шаркаўчан, сваімі карыснымі справамі праслаўлялі раённы цэнтр. Да іх ліку адносяцца Мікалай Аляксеевіч Макаранка, Міхаіл Ізральевіч Гінзбург, Сяргей Леанідавіч Каплуноўскі. Імёны гэтых людзей знаёмыя не толькі прадстаўнікам старэйшага пакалення, але і моладзі.

Усю працоўную частку свайго жыцця прысвяціў нашаму раёну Мікалай Аляксеевіч Макаранка. Нарадзіўся ён у вёсцы Маслакі, што на Магілёўшчыне. З 1968 года свой лёс звязаў з Шаркаўшчынай. Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут, працаваў на адказных пасадах у аддзеле народнай адукацыі, у райкаме КПБ і раённым выканаўчым камітэце.

Жыхарам Шаркаўшчыны добра вядомы Міхаіл Ізральевіч Гінзбург. Нарадзіўся гэты чалавек у суседнім з намі Браслаўскім раёне. Дзіцячыя і юнацкія гады яго прайшлі на Глыбоччыне. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ з 1987 года сваю прафесійную дзейнасць звязаў з нашым раёнам. Працаваў юрыстам у калгасе “Маяк”, у раённым аграпрамысловым аб’яднанні, у райсельгасхарчы, юрысконсультам райвыканкама, узначальваў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённага выканаўчага камітэта.

На працягу трыццаці год аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама кіраваў Сяргей Леанідавіч Каплуноўскі — карэнны шаркаўчанін. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю настаўніка фізічнага выхавання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, у пачатку працоўнай дзейнасці выкладаў фізкультуру ў Васюкоўскай і Сталіцкай базавых школах. За час кіравання С. Л. Каплуноўскім аддзелам ФКСіТ райвыканкама значна вырасла колькасць спартыўных клубаў, секцый на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Рэканструяваны стадыёны і пабудаваны новыя спартыўныя аб’екты для патрэб прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Цяпер усе трое знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але заўсёды цікавяцца навінамі гарадскога пасёлка і раёна, для якога плённа працавалі на працягу многіх год.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика