Намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэлася з прадстаўнікамі прадпрыемства “Карункі”

Источник материала:  
28.06.2018 — Разное
Напачатку гэтага тыдня намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака сустрэлася з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прыватнага швейнага прадпрыемства “Карункі”, якое знаходзіцца ў мікрараёне Карані.

Намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэлася з прадстаўнікамі прадпрыемства “Карункі”

Таццяна Мікалаеўна павіншавала работнікаў з занясеннем прадпрыемства па выніках работы за мінулы год на раённую Дошку гонару, расказала аб тым, як будзе рыхтавацца наш горад да правядзення ў наступным годзе абласных “Дажынак”, што плануецца прывесці ў належны выгляд за выдаткаваныя бюджэтныя грошы. Найперш трэба будзе адрамантаваць басейн у спартыўна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”, вуліцы Савецкую і Асланава, будынак стаматалагічнай паліклінікі ў Заходнім мікрараёне, іншыя гарадскія аб’екты, якія патрабуюць да сябе ўвагі.

Гаворка ішла і аб прамысловасці, рабоце буйных прадпрыемстваў “Кранаспан”, вытворча-лагістычнага комплексу ТАА “Белагратэрмінал”, будаўніцтве ўзбекскага прадпрыемства па перапрацоўцы бавоўны, развіцці бізнесу і прадпрымальніцтва ў раёне. Не былі абыдзены ў размове экалагічныя патрабаванні да вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў.

Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі працоўнага калектыву “Карункаў” задалі некалькі пытанняў намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Шчэберака.

Ягор КАРЫЦКІ.

Фота аўтара.

←От одной базовой: смотрим, сколько денег нужно на свадьбу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика