Ушачские коммунальники заасфальтировали участок тротуара на улице Ленинской

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

Прыемны сюрпрыз для ўшачан, якія жывуць на левым беразе ракі, падрыхтаваў камунгас. У сераду брыгада па добраўпарадкаванні на чале з майстрам Вольгай Віктараўнай Шчэрбік заасфальтавала левы бок тратуара вуліцы Ленінскай ад музея да яго заканчэння па Кастрычніцкай. Сюрпрызам жа назвалі гэты аб’ект таму, што ён не значыўся ў планах і на яго не выдзяляліся бюджэтныя сродкі.Ушачские коммунальники заасфальтировали участок тротуара на улице Ленинской

Асфальт камунальнікі набываюць у ДРБУ-105, у іх жа “пазычылі” і каток, каб добра ўтрамбаваць палатно. Дарэчы, участак не назавеш лёгкім нават для прафесіяналаў, паколькі ён мае вялікі ўхіл. Дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна Станіслаў Браніслававіч Завадскі сказаў, што ажыццявіць гэта меркаваў даўно. Але паколькі прадпрыемства асфальтуе тратуары за заробленыя ад пазабюджэтнай дзейнасці сродкі, то і атрымліваецца падлатаць толькі невялікія адрэзкі. Раней такім чынам абнавілі тратуар па Ленінскай ад бібліятэкі да моста і па Савецкай у напрамку Дзяржынскага, чым узрадавалі жыхароў мікрараёна і наведвальнікаў дзіцячага садка №2. А зараз “дзякуй” камунгасу кажуць многія, асабліва жанчыны – хадзіць не толькі на абцасах, але і ў абутку на тонкай падэшве было вельмі праблематычна. Ну і, канечне, чакаюць працягу асфальтавання тратуара.

Вольга КАРАЛЕНКА.

←В Беларуси предлагают ввести налоговый вычет на медуслуги и откорректировать земельный налог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика