Парады дарослым

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

Парады дарослым
Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Анатольевіч Дзічкоўскі  выступіў у працоўным калектыве тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Свой выступ начальнік упраўлення пачаў з аператыўнай абстаноўкі з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў апошні трагічны прыклад гібелі дзіцяці на вадзе.

Сяргей Анатольевіч заклікаў дарослых не пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду, далучацца да рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню" і навучаць сваіх непаўналетніх дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці. Таксама начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС прэзентаваў работнікам цэнтра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач»: распавёў аб яго функцыянальнасці і карыснасці, нагадаў пра тое, што неабходна ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У завяршэнні сустрэчы Сяргей Анатольевіч расказаў пра бяспеку Беларускай атамнай электрастанцыі.

Прысутным у зале паказаны відэафільм «Правілы паводзін на вадзе» і ўручана наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Па інфармацыі РАНС.

←Беларусь резко сократила планы по экспорту хлоркалия в Китай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика