Шэсць гадоў у жывёлагадоўлі
27.06.2018
—
Разное
Аляксандр Рудовіч працуе аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на МТФ «Слабодка» ААТ «Радзіма Дзяржынскага». Дбайны працаўнік корміць цялят ад нараджэння да двухмесячнага ўзросту і выконвае даручаную работу сумленна. Аляксандр Іосіфавіч змяніў гарадское мітуслівае жыццё на ціхае і размеранае ў вёсцы. І ўжо набыў у сваёй прафесіі немалы вопыт — шэсць гадоў шчыруе ў жывёлагадоўлі. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе гадаванцаў па групе, якую даглядае, дасягаюць 700 грамаў, пры высокай захаванасці маладняку. За шчырую працу адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза АПК.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара