Натарыусы Стаўбцоўскага раёна бясплатна пракансультуюць грамадзян
27.06.2018
—
Разное
29 чэрвеня 2018 года натарыяльнымі канторамі і натарыяльным бюро Мінскай абласной натарыяльнай акругі будзе праводзіцца акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На працягу працоўнага дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле «Знайсці натарыуса».