Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі дорыць Шаркаўшчыне канцэрт зорак беларускай эстрады

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі дорыць Шаркаўшчыне канцэрт зорак беларускай эстрадыУ межах правядзення рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” 2 ліпеня ў Шаркаўшчыне адбудзецца канцэрт з удзелам Эдуарда Ханка, Вольгі Плотнікавай, Алексея Хлестова і іншых зорак беларускай эстрады. Прысвечаны Году малой радзімы і 515-годдзю Шаркаўшчыны канцэрт пачнецца ў 13.00 у парку ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Таксама будуць узнагароджаны працоўныя сямейныя дынастыі шаркаўчан, працаўнікам нашага раёна — уручаны падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика