На Кобрыншчыне пачынаецца жніво

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

На Кобрыншчыне пачынаецца гарачая пара – уборка новага ўраджаю. Сярод іншых збожжаўборачныя камбайны выйшлі на палі ААТ “Астромічы” – час прыбіраць азімы ячмень. Як распачалося жніво і з якім настроем аграрыі падышлі да гэтага адказнага этапа – у рэпартажы з месца падзей.

Гарачы пачатак лета прыбавіў клопатаў – як і ў многіх іншых раёнах. спёка паўплывала на ўраджай не найлепшым чынам, — расказвае дырэктар ААТ “Астромічы” Уладзімір Сідарук. – Усяго з улікам наступстваў спёкі да ўборкі ў нас 1015 гектараў, у тым ліку 50 гектараў азімага ячменю. Акрамя таго, пасеяна 270 гектараў рапсу.

На Кобрыншчыне пачынаецца жніво

Не стаіць на месцы і тэхнічнае пераўзбраенне. Так, у мінулым годзе гаспадарка атрымала новы збожжаўборачны камбайн “Палессе GS 12A1», на якім на момант нашага візіту на полі ва ўрочышчы Каралыхі працаваў экіпаж камбайнераў Сяргея Дзецука і Івана Назарчука. У бягучым годзе арсенал папоўніць высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн “КВК 800-16”.

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гападарцы і харчаванні па стане на 25 чэрвеня на Кобрыншчыне было прыбрана і абмалочана 207 гектараў азімага ячменю, намалочана 665 тон. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 32,1 цэнтнера з гектара. Найбольшая ўраджайнасць у 40,2 цэнтнера з гектара дасягнута ў ААТ “Пакроўскі”, дзе ўборка азімага ячменю скончана на 100%, – намалот па гаспадарцы склаў 401,6 тоны.


На Кобрыншчыне пачынаецца жніво

Галоўнае багацце гаспадаркі – яе калектыў. Высокакласныя прафесіяналы, многія з якіх аддалі працы на зямлі не адзін дзясятак гадоў, усе яны разумеюць адказнасць моманту і прыкладваюць максімум намаганняў для таго, каб сабраць вырашчаны ўраджай своечасова і якасна.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа):  Уладзімір Сідарук, Сяргей Дзяцук і Іван Назарчук у час уборкі азімага ячменю.

←Информация о госпитализации Марадоны оказалась ложной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика