На вечар 26 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
26.06.2018 16:28
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У другой палове дня 26 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння з 15-й да 21-й гадзіны ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Таму сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі.