Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
0,3 кг дзікарослага маку выяўлена ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” на прысядзібным участку пенсіянеркі, якая прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. З 18 па 24 чэрвеня паступілі паведамленні аб крадзяжах 4 мабільных тэлефонаў, маёмасці з дачнага дома і кватэры ў райцэнтры, пашкоджанні шкла аўтамабіля, які стаяў на вул. Дзмітрыева. У інтэрнаце па вул. Юбілейнай загарэліся сядло і шчыток дарожнага веласіпеда, у падпале якога падазраецца непаўналетні.
РАСК
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Гомеля, які 25 мая на вул. Абросімава з хуліганскіх намераў збіў 6-класніка.
У ноч на 21 чысло з аўтатэхнікі, што знаходзілася на тэрыторыі мехдвара сельгаспрадпрыемства, выкрадзены 4 акумулятарныя батарэі коштам 1176 руб.
Мабільны тэлефон асіпаўчанкі выкраў у краме мінчанін з пакінутага без нагляду прадуктовага кошыка.
0,45 г псіхатропнага рэчыва захоўваў 26-гадовы ваеннаслужачы-гамяльчанін на тэрыторыі вайсковай часці.
22 чэрвеня пры невядомых абставінах з дома пенсіянера скрадзена 3800 руб.
ДАI
Увага! У мэтах узмацнення кантролю за эксплуатацыяй транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, у тым ліку таксі, да 28 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне фактаў парушэнняў ПДР пры ажыццяўленні перавозкі людзей; па 4 ліпеня — комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту і веласіпедыстаў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе прыцягнута 6 чалавек, здзяйсненне дробных крадзяжоў — 2, іншыя правапарушэнні — 6.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства.