У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да сцяны, ён памёр

Источник материала:  
26.06.2018 11:30 — Разное
У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да сцяны, ён памёр
Фота: sk.gov.by

У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да бетоннай сцяны, ён памёр. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гэтага трагічнага здарэння. Яно адбылося раніцай 25 чэрвеня ў лакаматыўным дэпо. Цеплавоз выязджаў заднім ходам з дэпо, а 48-гадовы машыніст знаходзіўся на яго задняй пляцоўцы. У нейкі момант мужчыну заціснула паміж сцяной і кабінай цеплавоза. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Таксама ў панядзелак у Шумілінскім раёне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў загінуў 56-гадовы рабочы. У якасці кіроўцы ён выконваў на франтальным пагрузчыку "Амкадор" пагрузачныя працы і з нейкай прычыны выпаў з кабіны. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр у "хуткай", інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

←Забастовка в Аргентине разорила государство на миллиард долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика