НА ЭКСКУРСІЮ ДА ПАЖАРНЫХ
Акцыя “Канікулы без дыму і агню”, якая стартавала з пачаткам летніх вакацый у школьнікаў, прызвана дапамагчы бацькам у навучанні дзяцей правілам бяспекі. Супрацоўнікі РАНС у ходзе акцыі праводзяць розныя мерапрыемствы: экскурсіі, віктарыны, гутаркі, прагляд тэматычных фільмаў, апытанні па веданні дзецьмі нумароў тэлефонаў экстранных служб і асноўных правілаў паводзін пры пажары ў доме, ці ўмеюць яны карыстацца вогнетушыльнікамі. Найбольш дзецям падабаюцца, канечне, экскурсіі, бо працаўнікі РАНС даюць ім магчымасць апрануць спецадзенне і адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў.
Нядаўна падобныя сустрэчы адбыліся ў прышкольных лагерах і дзіцячых аздараўленчых пляцоўках Пціцкай, Залескай школ, у Курыціцкім дзіцячым садзе.
Капаткевіцкія школьнікі і выхаванцы дзіцячага садка завіталі ў госці на мясцовы пажарны аварыйна-выратавальны пост. Дзеці з задавальненнем разглядвалі спецыяльнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца для ліквідацыі наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў: гідраўлічны дамкрат, кусачкі.
Па матэрыялах РАНС.
Фота РАНС.