22 июня 1941 года и 23 июня 1944 года в истории Шумилинского района

Источник материала:  
25.06.2018 — Разное

Два дні чэрвеня

22 июня 1941 года и 23 июня 1944 года в истории Шумилинского района

22 чэрвеня 1941 года. Гэта дата для беларусаў навечна ўзята ў чорную рамку. Разам са святлом летняга дня, планамі і спадзяваннямі людзей, іх жаданнем жыць і любіць.
Мы памятаем гэты дзень. І схіляемся перад гэтай памяццю ў смутку. 22 чэрвеня 2018 года, праз 77 год пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на вызваленай і залечанай беларускай зямлі праходзяць мітынгі. У Шумілінскім раёне месцам для правядзення мітынгу памяці сёлета абралі Язвіна.

22 июня 1941 года и 23 июня 1944 года в истории Шумилинского районаНа пачатку 1942 года вёска Язвіна была амаль цалкам знішчана: з 70 дамоў уцалела толькі 15, былі забіты 42 мірныя жыхары. Такія лічбы прыводзяць вядучыя мітынгу. І перад гэтымі трагічнымі фактамі, чорным покрывам усцяліўшымі ўсю нашу зямлі, у задуменні заціхаюць сённяшнія жыхары Язвіна, дзеткі мацней сціскаюць у руках букеты з валошкамі, сабранымі на полі цераз дарогу ад помніка.
Язвінскі рубеж не дарэмна называлі “Малы Сталінград”, кажа ў сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік жыхар вёскі Язвіна Валерый Жандараў. Фашыстам неабходна было трымаць пад кантролем чыгуначную станцыю Язвіна. Але не так проста было заваяваць гэты стратэгічны рубеж. Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандавання аддала загад чырвонаармейцам: трымаць язвінскі накірунак любой цаной…
Да гэтай пары Беларусь не аднавіла даваенную колькасць жыхароў, падкрэслівае ў сваім выступленні старшыня Светласельскага сельскага Савета Аляксандр Дзмітрэнка.
Ва ўнісон гучаць песенныя радкі ў выкананні Ларысы Дземідовіч:
…И снова ты протягиваешь руки,
Зовёшь из невозвратной стороны,
Уже б ходили в школу наши внуки,
Мой милый, если б не было войны…
І роўна праз тры гады пачалася буйнамаштабная наступальная аперацыя “Баграціён”, якая прынесла доўгачаканае вызваленне.
23 чэрвеня 1944 года было вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Шуміліна. У гэты ж дзень Перамогу святкавала і Язвіна.
Пра кошт гэтай Перамогі маўкліва сведчаць помнікі і манументы, курганы Славы і магілы невядомага салдата, якіх так многа на нашай зямлі.
Мінута маўчання. Потым дзеці першымі кладуць да падножжа помніка валошкі і гваздзікі, разумеючы, што адказнасць за мір кладзецца і на іх плечы.
*  *  *


22 июня 1941 года и 23 июня 1944 года в истории Шумилинского района
23 чэрвеня Шумілінскі раён адзначыў Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
У рамках праекта “Жыві і помні” мерапрыемствы з гэтай нагоды  над агульнай назвай “Подзвіг ніколі не памірае, у памяці захоўвае яго народ!” прайшлі ў аграгарадку Крывое Сяло.

Роўна 74 гады назад, 23 чэрвеня 1944 года ў першы дзень наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён” было вызвалена Шуміліна. Над адзіным уцалелым будынкам – будынкам чыгуначнага вакзала – быў узняты чырвоны пераможны сцяг.

22 июня 1941 года и 23 июня 1944 года в истории Шумилинского района
Багата людзей сабралася каля  брацкіх могілак у цэнтры аграгарадка. Гэта і мясцовыя жыхары, якія прыйшлі на свята сем’ямі, і дэлегацыі з райцэнтра.
“Кожны чацвёрты на небе сокал, кожны чацвёрты збіт на ляту…” – словы з песні вакальнай групы хору “Світанак” узлятаюць увысь над помнікам з выявай салдата.
У Шумілінскім раёне ў гады вайны загінуў кожны трэці, фашысты знішчылі 133 вёскі, сем вёсак спалілі разам з жыхарамі. Такія лічбы агучыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. “За вызваленне Шумілінскага раёна 106 воінаў Савецкай Арміі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, на шумілінскай зямлі знайшлі спачын 10 411 чалавек – салдаты, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, закатаваныя фашыстамі, – адзначыла Ірына Мікалаеўна. – Памяць пра вызваліцеляў свята захоўваецца ў сэрцах нашага народа.
Так, на тэрыторыі Шумілінскага раёна 116 памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной”.  І. М. Новікава ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў павіншавала прысутных са святам вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прачулым выдалася выступленне першага намесніка старшыні Віцебскага абласнога Савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск А. М. Кубракова.
Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Г. К. Шынкевіч. Генадзь Канстанцінавіч падкрэсліў, што галоўнае, што ёсць у чалавека – гэта мір, і наша задача захаваць мірнае неба для нашых нашчадкаў.
Хвіліна маўчання, ускладанне кветак да помніка...
Напрыканцы мітынгу выступіла дзевяцігадовая Людміла Кухто, пераможца трэцяга расійска-беларускага конкурсу аўтарскіх вершаў  “Магія пяра”. Яна прачытала свой верш  “Памяти деда-солдата”.
Завяршыліся мерапрыемствы ў мясцовым сельскім клубе, дзе прайшоў кінаканцэрт “Па дарогах ваеннай кінастужкі”.
Аліна ПЯТРОВА.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.

←16 чэрвеня прайшоў раённы суботнік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика