Люстрадзён на сёньня

Источник материала:  
25.06.2018 — Разное
Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 24 чэрвеня 1900 г.  у вёсцы  Бязводнае Ваўкавыскага павета (зараз Зэльвенскі раён) у сялянскай сям’і нарадзіўся польскі і амерыканскі юрыст габрэйскага паходжаньня, аўтар тэрміна «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН аб папярэджанні і пакаранні злачынстваў генацыду Рафаэль ЛЕМКІН.

У пачатку 1920-х гадоў Лемкін вучыўся ў львоўскім універсітэце Яна Казіміра, потым у Польскім інстытуце, спачатку вывучаючы мовы і мовазнаўства, а затым права. Пасля вучобы ў Нямеччыне, Францыі і Італіі ён вярнуўся ў Львоўскі універсітэт і ў 1926 г. атрымаў ступень доктара права. Працаваў памочнікам пракурора ў раённым судзе ў Беражанах ва Усходняй Галіцыі, Варшаўскай пракуратуры, займаўся адвакацкай практыкай. Самастойна перавёў на польскую мову савецкія крымінальныя кодэксы 1922 і 1927 гадоў.

Аўтар тэрміна «генацыд» Рафаэль Лемкін пачаў займацца пытаннем юрыдычнай адказнасці за знішчэнне этнічных груп з часоў вучобы ў Львоўскім універсітэце. У пачатку 1930- х гг. ён пачаў актыўна лабіраваць у міжнародным праве пакаранне за злачынствы генацыду.

Пасля захопу Польшчы нямецкімі і савецкімі войскамі ў 1939 г. Лемкін бег ў Вільню, а затым у Швецыю, дзе выкладаў у Стакгольмскім універсітэце і збіраў дакументы аб нямецкіх рэпрэсіўных законах. У 1941 г. эміграваў у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Дзюка, працаваў дарадцам дзяржаўнага і ваеннага дэпартаментаў.

У 1944 г. выдаў у ЗША кнігу «Праўленне дзяржаў «Восі» у акупаванай Еўропе» (англ.: Axis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for Redress), у якой упершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю тэрмін «генацыд».

Тэрмін «генацыд» атрымаў міжнародны прававы статус пасля прыняцця ў снежні 1948 г. «Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».

Браў удзел у працы Нюрнбергскага трыбунала.

28 жніўня 1959 г. памёр ад сардэчнага прыступу ў офісе аднаго з выдавецтваў Нью-Ёрка.

←Фотоконкурс «Счастливы вместе». Голосуем за лучшее фото

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика