У рамках рэспубліканскай акцыі “Лета с добрай кнігай” у брэсцкай кніжнай краме “Искра” адбылася сустрэча пісьменнікаў з чытачамі
Па традыцыі да жыхароў абласнога цэнтра прыязджаюць пісьменнікі з глыбінкі. На гэты раз цудоўным светам паэзіі прысутных захапіла малады паэт, празаік, перакладчык з вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна Алёна Папко. Пісьменніца працуе настаўніцай, паспяхова ўдзельнічае ў многіх літаратурных конкурсах, актыўна друкуецца ў газетах і часопісах.
Алёна Папко цікава распавяла прысутным пра сваю малую радзіму, яе непаўторную прыгажосць, з захапленнем расказала пра бязмежную любоў да яе, па-мастацку ярка прачытала ўласныя вершы.
Журналіст, празаік Аляксандр Валковіч прэзентаваў чарговы нумар краязнаўчага часопіса “Астрамечаўскі рукапіс”, прачытаў урывак з кнігі “И тогда спроси свою печаль…”, падкрэсліў, як важна звяртацца да сваіх каранёў, сваёй гісторыі.
Празаік, паэт, драматург, перакладчыца Зінаіда Дудзюк пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрымества са сваёй кнігай “На парозе раю”, якая зусім нядаўна пабачыла свет, і прачытала вершы.
Вершамі, празаічнымі ўрыўкамі ды сваімі роздумамі з чатачамі падзяліліся старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч, яе намесніца паэт Любоў Красеўская, заслужаны журналіст, паэт Георгій Тамашэвіч.
Цудоўным, яркім падарункам для гасцей кніжнай крамы стала выступленне маленькіх артыстаў з народнай тэатральнай студыі “Раёк”. Выхаванцы педагога Віялетты Брыч – Мацкевіч Крысціна, Чарнак Паліна, Калачына Марыя выразна прачыталі вершы берасцейскіх аўтараў – Расціслава Бензярука, Надзеі Парчук і Святланы Локтыш.
Малады выканаўца Іван Кіслічук упрыгожыў свята песнямі пад гітару.
Дырэктар рэгіянальнага філіяла “Бресткнига» Святлана Худзіцкая і дырэктар кніжнай крамы «Искра” Святлана Юнчык уручылі юным талентам падарункі.