Першыя спробы сёлетняга жніва

Источник материала:  
24.06.2018 — Разное

Першыя спробы  сёлетняга жніва

Некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Свіслаччыны выйшлі на ўборку зерневых культур.

 

Першымі гэта зрабілі аграрыі ААТ «Акр-Агра». Да ўборкі азімага ячменю на ўчастку ў 40 га яны прыступілі 20 чэрвеня. Днём пазней да іх далучыліся працаўнікі ААТ «Ханявічы». Так склалася, што гэтыя гаспадаркі заўсёды першымі ў раёне адкрываюць сезон жніва, і сёлета традыцыю не парушылі.


На полі ААТ «Акр-Агра» за штурвалам камбайна Lexion-580 мы засталі перадавіка гаспадаркі, вопытнага хлебароба Уладзіміра Шышова (на здымку). У старшага камбайнера гэта юбілейная, трыццатая, уборачная кампанія і пятая, як ён працуе ў тандэме з Віктарам Яроцкім. Экіпаж Уладзіміра і Віктара пакуль адзін у гаспадарцы, які выйшаў малаціць. Яго дастаткова, каб прыбраць на асобных участках з палеткаў спелы азімы ячмень.

 

Гарачае надвор’е і спякотнае сонца паскорыла працэс паспявання культуры, і калі яе своечасова не ўбраць, каласкі ападуць на зямлю. Астатнія экіпажы завяршаюць падрыхтоўку тэхнікі да масавай уборкі, якая, па меркаваннях аграрнай службы, у гэтым годзе распачнецца раней. У прыватнасці, праз тыдзень ААТ «Акр-Агра» плануе прыступіць да ўборкі азімага рапсу.


Заранёў кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб смачных гарачых абедах для працаўнікоў. Пакуль харчаванне аднаразовае, з пачаткам масавай уборкі яго колькасць павялічыцца.

 

Алена КЕДЗІК.

Фота аўтара.

←Самарская коза-оракул отдала победу сборной России в матче с Уругваем на ЧМ-2018

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика