Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі!
Гэтае светлае і добрае свята маладосці аб’ядноўвае не адно пакаленне людзей. У ім сувязь часоў, пераемнасць традыцый, агульнасць душ.
Моладзь — гэта будучыня краіны і яе сучаснасць. Маладосць — гэта здаровы аптымізм, любоў, светлая надзея на шчаслівую будучыню. Сёння ў маладых людзей ёсць не толькі права, але і магчымасць заняць годнае месца ў грамадстве. Юнакі і дзяўчаты сваімі добрымі справамі і працоўнымі поспехамі ўносяць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і духоўнае развіццё краіны.
Мы ганарымся маладымі людзьмі, якія славяць Карэліччыну сваімі поспехамі і дасягненнямі, і ўпэўнены, што на цяжкіх жыццёвых дарогах яны не страцяць сваіх выдатных якасцяў, застануцца вернымі традыцыям бацькоў і ўласным ідэалам.
Ад усёй душы жадаем моладзі раёна моцнага здароўя і ясных жыццёвых мэтаў.
Няхай ваша жыццё будзе напоўнена святлом пазнання і радасцю творчасці, шчасцем любові і разумення. Памятайце, што з вашых лёсаў пішацца гісторыя роднага краю, і ад вас у будучыні залежыць яго развіццё!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.