Чым займаюцца на канікулах нашы дзеці?...
Не сакрэт, што ў летні перыяд рэзка ўзрастае колькасць адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія ўзбуджаны ў адносінах да непаўналетніх. У гэты час яны больш прадстаўлены сабе, нярэдка гуляюць “па ўласнай праграме” або, як сёння кажуць, шукаюць прыгод.
Праваахоўныя органы праводзяць разбіральніцтвы па факту крадзяжу матацыкла з падвальнага памяшкання адной са шматпавярховак Івацэвічаў. Той матацыкл быў не на хаду, але падлетак, які пражывае з бацькамі ў гэтым жа доме, вырашыў даць транспартнаму сродку другое жыццё. Радуе, канешне, што хлопец не сядзіць днямі і начамі ў сацыяльных сетках, а цікавіцца тэхнікай, мае інжынерны склад розуму, але, тым не меней, гэта крадзеж…
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да двух непаўнагадовых жыхароў г. п. Целяханы, якія з гаспадарчай прыбудовы мясцовага жыхара ўкралі дарожны веласіпед і некаторыя іншыя матэрыяльныя каштоўнасці.
…Канешне, з моладдзю трэба працаваць, з імі трэба праводзіць тлумачальную работу, але з другога боку, важна маёмасць захоўваць так, каб злодзею стварыць хоць якія перашкоды. Калі матацыкл зламаны і знаходзіцца ў свабодным доступе, то заўжды знойдзецца чалавек, які захоча яго “адрамантаваць”.
Раман ЕМЕЛЬЯНЧЫК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.