У памяці - подзвіг, у сэрцы - смутак аб кожным

Источник материала:  
22.06.2018 — Разное

Я не ведаю, што такое вайна… Я ее не бачыла, і дзякуй Богу. Нават не магу ўявіць, праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці кожнаму салдату, жанчыне і дзіцяці, каб выжыць і ўбачыць светлую будучыню… Яе не бачылі і мае бацькі, але менавіта праз іх я даведалася, што ў вялікай нашай сям'і былі прадзеды, якія так і не вярнуліся дадому - вайна забрала іх назаўсёды.

У памяці - подзвіг,  у сэрцы - смутак аб кожным

У памяці - подзвіг,  у сэрцы - смутак аб кожным

З таго дня, як мірнае неба над роднай краінай зацягнулася шэрымі аблокамі варожасці, прайшло ўжо 77 гадоў. 22 чэрвеня стаў Днём памяці і смутку аб кожным, хто так і не змог вярнуцца да сваіх родных, каго бязлітасна знішчылі тыя гады.
Удзячныя нашчадкі з года ў год прыходзяць да брацкіх магіл, каб праз словы і сваё маўчанне ўшанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў - усе прыйшлі пакласці кветкі і яшчэ раз падзякаваць сваіх продкаў за свабоду і мірнае неба над галавой.

А. ШЫМКО. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

←В Лиде и Лидском районе отменен запрет на посещение лесов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика