Звярніце ўвагу!

Источник материала:  
22.06.2018 — Разное
>

Звярніце ўвагу!

Адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаў

У аўторак, 26 чэрвеня, адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаў. На парадак дня выносяцца два пытанні: аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўскага раёна на 2016—2020 гады (рашэнне раённага Савета дэпутатаў №139 ад 20 чэрвеня 2017 года), дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак; аб рабоце органаў улады па забеспячэнні законнасці і правапарадку, барацьбе са злачыннасцю, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян у раёне, дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Пачатак работы сесіі ў 10 гадзін.

Па месцы жыхарства

У панядзелак, 25 чэрвеня, выязныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства правядуць:
Звярніце ўвагу!старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч ЧЭПІК — у адміністрацыйным будынку Навасёлкаўскага сельвыканкама;

намеснікі старшыні райвыканкама:
Звярніце ўвагу!Генадзій Іосіфавіч ЛЮТЫНСКІ — у адміністрацыйным будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама;
Звярніце ўвагу!Юрый Мікалаевіч КІСЯЛЁЎ — у памяшканні дыспетчарскай ААТ “Хацілы-агра”;
Звярніце ўвагу!Ірына Іванаўна НЕСЦЯРОНАК — у адміністрацыйным будынку Юнькаўскага сельвыканкама;
Звярніце ўвагу!Павел Радзівонавіч СТАНЮШ — у адміністрацыйным будынку Валкоўскага сельвыканкама.

Усе выязныя прыёмы грамадзян пройдуць з 10 да 12 гадзін.

 Асабісты прыём

Звярніце ўвагу!У чацвер, 28 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 асабісты прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку Дунілавіцкага сельвыканкама правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Леанідавіч КУРТО.

«Прамыя лініі»

Звярніце ўвагу!КРЫШТАФОВІЧ Сяргей Вячаслававіч, выконваючы абавязкі дырэктара філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”, — у аўторак, 26 чэрвеня, з 10.00 да 11.00, тэл. 4-18-47.

Звярніце ўвагу!НЕСЦЯРОВІЧ Аніта Францысаўна, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама, — у аўторак, 26 чэрвеня, з 9.00 да 12.00, тэл. 4-17-85.

Звярніце ўвагу!ЧАКАВЫ Уладзімір Мікалаевіч, галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”, — у сераду, 27 чэрвеня, з 10.00 да 12.00, тэл. 4-45-05. На “прамой тэлефоннай лініі” з жыхарамі раёна па пытаннях медыцынскага абслугоўвання насельніцтва будуць прысутнічаць таксама галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Святлана Анатольеўна РАССЕЕВА, галоўны ўрач абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь” Сяргей Юрыевіч ПЕТУХОЎ і загадчыца цэнтральнай аптэкі Пастаўскага раёна Жанна Анатольеўна ЛАГВІНЕНКА.

 

←Уроженец Гродненской области выдавал себя за женщину и завладел 52 тысячами рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика