У Полацку вайсковец скончыў жыццё самагубствам
22.06.2018 09:47
—
Разное
Фота: БЕЛТА
22 чэрвеня ў адной з вайсковых часцей Полацкага гарнізона прапаршчык скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Прычыны трагічнага здарэння высвятляюць на месцы прадстаўнікі Мінабароны, Следчага камітэта і пракуратуры.
Ваеннае ведамства выказала спачуванні родным і блізкім вайскоўца.