Старое дрэва павалілася і перакрыла праезную частку насупраць МУС (фота)
21.06.2018 19:02
—
Разное

Фота Еўрарадыё
Небяспечнае здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня на вуліцы Гарадскі Вал у Мінску. Прыкладна ў 18:50 насупраць будынка Міністэрства ўнтураных спраў, побач з аўтобусным прыпынкам павалілася дрэва, перагарадзіўшы частку дарогі.
За лічаныя секунды да здарэння пад дрэвам праехаў (і завярнуў у двор) белы легкавік з вельмі вязучым кіроўцам. Ён адразу ж спыніўся, вылез з машыны і пачаў фатаграфаваць дрэва, як і іншыя мінакі.
У сталіцы ў гэты час не было не толькі моцнага, але нават і заўважнага ветру.
На шчасце, пры падзенні дрэва ніхто не пацярпеў.