Пажар на палігоне пад Баранавічамі тушаць вайскоўцы і верталёт МНС

Источник материала:  
20.06.2018 21:09 — Разное
Пажар на палігоне пад Баранавічамі тушаць вайскоўцы і верталёт МНС
Фота: Дзмітрый Папкоў / intex-press.by

Пажар каля 230-га агульнавайсковага палігона ў Баранавіцкім раёне тушаць вайскоўцы разам з супрацоўнікамі МНС, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны.

Пра пажар леса каля вёскі Тартакі 20 чэрвеня каля 11-й гадзіны паведамілі са Слонімскага лясгаса. Ад моцных парываў ветру агонь пайшоў у бок палігона. Там вайскоўцы і ратавальнікі здолелі яго лакалізаваць, не дапусціўшы распаўсюду.

Як паведамляла Еўрарадыё, слуп дыму над палігонам стаяць такой велічыні, што яго было відаць са Слоніма. 

Цяпер працягваецца змаганне з асобнымі ачагамі агню. Задзейнічаныя 13 пажарных разлікаў — сем ад Узброеных сілаў і 6 ад МНС. Таксама з пажарам змагаецца верталёт Мі-8 авіяцыі МНС. 

Паведамляецца, што жыхарам бліжэйшых населеных пунктаў агонь не пагражае. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычыны пажару высвятляюцца. Паводле інфармацыі Мінабароны, 20 чэрвеня на палігоне баявыя стрэльбы не праводзіліся.

←Беларусь глазами репортёров: 20 июня начался пресс-тур российских журналистов по спортивным объектам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика