У Іванаве рабочага засыпала ў траншэі

Источник материала:  
20.06.2018 19:34 — Разное
У Іванаве рабочага засыпала ў траншэі
Фота: Следчы камітэт

У Іванаве на Брэстчыне падчас земляных работ загінуў чалавек. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляе Следчы камітэт. Пра гэта парталу tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Паведамляецца, што 60-гадовы мужчына выконваў земляныя работы на тэрыторыі адной са школаў. Экскаватар выкапаў траншэю, куды мужчына спусціўся, каб ачысціць яе ад пяску, які асыпаўся. Падчас працы з аднаго боку траншэі абваліўся грунт. Мужчыну засыпала прыкладна па калена. 

Калегі выклікалі на месца ратавальнікаў і "хуткую". Аднак медыкі, якія прыбылі па выкліку, канстатавалі смерць рабочага.

Як дадаў Іванюк, дакладную прычыну смерці назаве экспертыза.

←"Дело профсоюзов" спешат закрыть. Отжать имущество, а затем ликвидировать профсоюз РЭП?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика