Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў сустрэўся з шаркаўчанамі

Источник материала:  
20.06.2018 — Разное

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў сустрэўся з шаркаўчанаміНа тэму рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у межах адзінага дня інфармавання насельніцтва перад работнікамі Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі Глыбоцкага РВПС і вузла электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрычнай сувязі выступіў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў.

Міністр, у прыватнасці, гаварыў пра значнасць развіцця зялёнай энергетыкі. Размова таксама ішла пра міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, рэалізацыі мерапрыемстваў па энергазберажэнні.

Сяргей Пятровіч падвёў вынікі працы міністэрства сувязі і інфарматызацыі за 5 месяцаў 2018 года. Ён адзначыў эфектыўнасць укаранення перадавых тэхналогій, мерапрыемстваў па мадэрнізацыі галіны. Размова ішла і пра аптымізацыю раённых вузлоў паштовай сувязі. Да канца года па краіне іх будзе 30. Міністр таксама падкрэсліў, што пытанні аб закрыцці аддзяленняў павінны знаходзіцца на асаблівым кантролі ў мясцовых улад. Цяпер вельмі важна ўлічваць пажаданні вяскоўцаў, дэталёва распрацоўваць графікі работы перасоўных аддзяленняў, уладкоўваць месцы чакання аўтамабіляў паштовай службы ў вёсках.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў сустрэўся з шаркаўчанамі

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика