Міхаіл Грышкевіч: “Да кожнай справы трэба падыходзіць па-людску”.

Источник материала:  
20.06.2018 — Разное

Шырокі спектр злабадзённых пытанняў паступіў у адрас старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў час асабістага прыёма грамадзян, які адбыўся 13 чэрвеня. “Ільвіную” долю зваротаў складалі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэканструкцыі і будаўніцтва дарог.

Міхаіл Грышкевіч: “Да кожнай справы трэба падыходзіць па-людску”.

Так, напрыклад, сваё пытанне ў бок кіраўніка раёна накіравала ініцыятыўная група грамадзян, якія жывуць у былым ваенным гарадку. Яны цікавіліся, калі іх шматкватэрны жылы дом будзе адрамантаваны, а двор добраўпарадкаваны. У дажджлівае надвор’е у будынка, які быў ўзведзяны яшчэ ў 1955 годзе, падцякае дах, што свтарае нязручнасці для жыхароў. Апошні рамонт тут быў выкананы васямнаццаць гадоў таму. Міхаіл Грышкевіч разам з дырэктарам КУШВП “Кобрынская ЖКГ” Сяргеям Яльцом, які таксама прысутнічаў на прыёме грамадзян, адказалі, што ў трэцім квартале 2018 года камунальнікамі запланавана выканаць бягучы рамонт дома. Таксама будуць выконвацца неабходныя работы па добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі, адбудзецца ўладкаванне тратуарнай пліткі, абрэзка дрэў. Экспертнай камісіяй будзе праведзяна даследаванне тэхнічнага стану даху. Гэта пытанне кіраўнік раёна ўзяў на асабісты кантроль.

Сваё канструктыўнае бачанне далейшага развіцця бізнесу на прыёме ў старшыні райвыканкама прэзентаваў дырэктар групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргей Амельянчук, які жадае прыняць актыўны ўдзел у комплексным добраўпарадкаванні плошчы Матросава, дзе функцыяуе яго піцэрыя “Дыскаверы”. Бізнесмен плануе ўладкаваць аўтастаянку, зоны бяспекі і адпачынку для дзяцей і дарослых, працягнуць будаўніцтва малых архітэктурных форм у адным стылі. Адным словам – зрабіць гэту тэрыторыю прывабным месцам для кабрынчан і гасцей горада. Кіраўнік раёна адзначыў, што падобныя ініцыятывы прадпрымальнікаў, звязаныя з укладаннем інвестыцый ў інфрастуктуру Кобрыншчыны, знойдуць падтрымку.

Міхаіл Грышкевіч у час прыёма грамадзян неаднаразова падкрэсліваў важнасць такой тэмы, як навядзенне парадку на зямлі і перш за ўсё – за гарадскімі межамі. Бездакорная чысціня і добраўпарадкаванне сельскіх населяных пунктаў  заўсёды павінны з’яўляцца неад’емнай часткай агульнага іміджу рэгіёна. Галоўная місія ў гэтай адказнай і важнай справе належыць непасрэдна старшыням сельвыканкамаў,  якія дэ-факта і дэ-юрэ з’яўляюцца гаспадарамі на сваіх тэрыторыях.

-У тандэме з старастамі вёсак, ініцыятыўнымі групамі грамадзян неабходна штодзённа сачыць за тым, каб вёска ці аграгарадок былі прывабнымі. І няхай знешні выгляда асобных будынкаў яшчэ далёкі да выдатнага, неабходна папрацаваць так, каб было бачна, што на гэтай тэрыторыі заўсёды ёсць гаспадар. Для гэтага дастаткова элементарна прыбраць смецце, скасіць высокую траву, падфарбаваць малыя архітэктурныя формы. У Год малой радзімы трэба карэнным чынам мяняць склаўшыйся погляд асобных грамадзян і некаторых прадстаўнікоў маладога пакалення да сваёй зямлі. Да кожнай справы трэба падыходзіць па-людску, — рэзюмаваў Міхаіл Грышкевіч.

У той дзень кожны, хто звярнуўся да старшыні райвыканкама са сваімі пытаннямі, атрымаў на іх вычарпальныя адказы.

Раман МЕЛЬНІК

НА ЗДЫМКУ аўтара: Міхаіл Грышкевіч у час асабістага прыёму грамадзян.

 

  

←Еще одна загадка белорусской экономики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика