Выслухалі. Пачулі. Будзем рэагаваць

Источник материала:  
20.06.2018 — Разное

Выслухалі. Пачулі. Будзем рэагаваць

Канструктыўны дыялог заўсёды дапамагае знайсці паразуменне. На прыём да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Радамана звярнуліся тры чалавекі.

Вольга Ланкевіч з аг. Любкаўшчына звярнулася з пытаннем наконт эксплуатацыі дамоў, дзе будзе будавацца газаразмеркавальная станцыя. Мікалай Вячаслававіч запэўніў, што «пра знос дамоў няма ніякай размовы», што распрацоўваюцца мерапрыемствы, у адпаведнасці з якімі будзе паменшана санітарная зона. Хвалявацца жыхарам гэтых дамой няма падстаў.

Мікалай Радаман паабяцаў, што яшчэ дадаткова вывучыць гэтае пытанне і заяўніца атрымае пісьмовы адказ.

Георгій Канашэнка з г. Стоўбцы прасіў сенатара аказаць садзейнічанне, каб лягчэй было пажылым людзям трапіць на чыгуначную станцыю ў г. Стоўбцы: адкрыць веснічкі з вуліцы Чыгуначнай.

Грамадзянін, безумоўна, тут не падумаў аб бяспецы людзей, што ёсць правілы эксплуатацыі чыгуначных шляхоў, што там няма ніякага пераходу. У Стоўбцах пабудаваны мост праз чыгунку менавіта для пераходу на станцыю. Веснічкі адкрывацца не будуць.

Марыя Можухава расказала Мікалаю Вячаслававічу сваю сямейную жыццёвую гісторыю. Гэта цяжка, калі ў 82 гады жанчыне няма дзе жыць, маючы сямёра дзяцей.

– У Вашай сітуацыі раю толькі адно: звяртайцеся ў суд, – канстатаваў Мікалай Радаман.

Заканчваючы прыём грамадзян, Мікалай Вячаслававіч зазначыў: «Я з’яўляюся сенатарам ужо другога склікання. У мінулым скліканні ў мяне былі тры раёны: Капыльскі, Клецкі і Нясвіжскі, у гэтым – Стаўбцоўскі і Валожынскі. Колькасць наведвальнікаў залежыць ад таго, як працуюць мясцовая выканаўчая і заканадаўчая ўлада, адміністрацыя раёна. На прыкладзе вашага раёна відаць, што мясцовая ўлада працуе добра. Усе пытанні, якія хвалююць жыхароў Стаўбцоўшчыны, вырашаюцца на месцы. Сённяшнія грамадзяне, якія прыйшлі на прыём, звярнуліся не з дзяржаўнымі пытаннямі, а больш з асабістымі».

Вось тут можна пагадзіцца з К. Каліноўскім: «Улада – для народа…»

Нэлі АСТРЭЙКА

←Медведев болел за российскую сборную в матче на ЧМ вместе с Кобяковым

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика