Нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары
У нашым раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Выхад ёсць!», мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць сацыяльна-культурныя аб'екты горада.
Чарговы паход адбыўся ў кінатэатр «Юбілейны», дзе выратавальнікі з дзецьмі правялі прафілактычнае мерапрыемства. Работнікі аддзела праверылі стан пажарнай бяспекі на аб'екце, наяўнасць доступу да эвакуацыйных выхадаў, а таксама наяўнасць і дзеянне першасных сродкаў пажаратушэння.
Хлопцы і дзяўчата нагадалі працаўнікам кінатэатра алгарытм дзеянняў пры пажары, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і заклікалі іх выконваць не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. у месцах адпачынку і на прыродзе.
Па інфармацыі РАНС.